Галоўнае — трымаць…

BELAGRO 1334 color главное ДЕРЖАТЬ

Выканаў чарговую замову. Фірма пажадала мець шэраг рэклямных стэндаў “каб было вясёла, з гумарам, але па тэме, па нашаму так бы мовіць профілю”. Вось адзін з гэтых стэндаў. Мяркуецца, што памер будзе 2,0х2,75 метры, а замест галавы селяніна — лёха, каб можна было ўсім жадаючым сфоткацца, засунуўшы туды свой твар…

Калі размалёўваў гэты эскіз, да кампа падыйшла мая старэйшая дачка Дарота. Паглядзела, як я фарбую машынку на даляглядзе жоўтым колерам. Зазначыла:

— Тата, ня трэба гэтую машынку жоўтым фарбаваць!..
— Чаму?..
— Яна ж тады як старажытнае таксі выглядае. А хіба можа старая таксічка падабацца трактару?!.

Я мусіў зьмяніць адценьне машыны. 😉

Advertisements