Пяць старых / Pięciu staruszków / 5 old people

23_05_15_lublin_pub_bila_001

Паб BILA, субота, вечар. Пяць старых бавяць час за куфлямі піва. Сьмяюцца, фатаграфуюцца на смартфоны, паляць цыгарэткі і гучна нешта абмяркоўваюць. Мая каханая, назіраючы за гэтым сьвятам жыцця, кажа – я хачу, каб і праз сорак гадоў мы былі такімі ж жыццясьцьвярджальнымі!

 

Pub BILA, sobotni wieczór. Pięciu staruszków spędzają czas popijając piwo. Śmieją się, fotografują się na smartfony, palą papierosy i głośno dyskutują . Moja ukochana, oglądając te święto życia, mówi – Chcę, żeby i po czterdziestu latach bylibyśmy pełni vigoru tak jak oni!

 

Pub BILA, Saturday evening. Five old people spend their time sipping beer. They are laughing, they take a photos on smartphones, smoking cigarettes and loudly discussing something. My beloved, watching this celebration of life, says I wish us were such vivacious even 40 years later!

Advertisements

Назіранні за бацькамі на дзіцячай пляцоўцы.

Сямья раварыстаў.

Бацька стаіць, трымаючы ровар, на якім ззаду ў спецыяльным крэсліцы запакаваны ўжо малодшы 3-хгадовы сын, і чакае, пакуль старэйшая 10-цігадовая дачка напампуе кола ў сваім ровары, каб ехаць з пляцоўкі далей. Сярэдняя 8-мігадовая дачка таксама чакае побач, трымаючы свой ровар, і паведамляе бацьку, што яе сяброўка Кася атрымала на першую камунію яшчэ дадаткова (да агульнавядомага планшэту?) 50 злотых. Бацька кажа, што сэнс камуніі не ў тым, каб атрымаць грошы. А ў тым, каб сустрэцца з Хрыстом! – выпальвае старэйшая. А якія Хрыстус мае валасы? – пытаецца сярэдняя. Якія табе падабаюцца, такія Ён і будзе мець, – кажа бацька, – Хрыстус для кожнага свой. Старэйшая нарэшце напампавала кола і яны паехалі.

19_05_15_lublin_dzicia4aja_placouka_001

Марозіва.

Даніэль і яго тата паволі падоходзяць да лаўкі каля дзіцячай пляцоўцы. Сядаюць, бацька распакоўвае два пачкі шакаладнага ў шакаладнай глазуры марозіва – сабе і сыну. Пачынаюць паволі есьці. Сынок спрабуе паскардзіцца: Тата, горка!.. Еш, што ёсьць, – кажа бацька, а то зьем я, калі табе не падабаецца. Даніэль паслухмяна ліжа марозіва. Калі марозіва зьелі, бацька пускае Даніэля на пляцоўку, а сам павольна і задаволена зацягваецца цыгарэткай.

19_05_15_lublin_dzicia4aja_placouka_003

Мабільныя размовы.

Мама стаіць, трымаючы сынаў самакат, і размаўляе па мабільнаму праз хэндс-фрі. Назірае, як сын корпаецца ў пяску, і працягвае размаўляць, трасе галавой, з кімсьці пагаджаючыся альбо адмаўляючы. Пакуль не ўбачыш навушнікі з танюткім дротам да мабільніка ў кішэні, яна робіць уражанне гарадской вар’яткі…

19_05_15_lublin_dzicia4aja_placouka_002

Міма праходзіць слінга-мама, таксама размаўляючы па мабільніку, але звычайным спосабам, трымаючы слухаўку каля вуха. Потым пачынае набіраць смску – нібыта глядзіцца ў люстэрка.

09_05_15_lublin_lah4yna_002