“А по утру они проснулись…”

крым 001

Advertisements

Галоўнае — трымаць…

BELAGRO 1334 color главное ДЕРЖАТЬ

Выканаў чарговую замову. Фірма пажадала мець шэраг рэклямных стэндаў “каб было вясёла, з гумарам, але па тэме, па нашаму так бы мовіць профілю”. Вось адзін з гэтых стэндаў. Мяркуецца, што памер будзе 2,0х2,75 метры, а замест галавы селяніна — лёха, каб можна было ўсім жадаючым сфоткацца, засунуўшы туды свой твар…

Калі размалёўваў гэты эскіз, да кампа падыйшла мая старэйшая дачка Дарота. Паглядзела, як я фарбую машынку на даляглядзе жоўтым колерам. Зазначыла:

— Тата, ня трэба гэтую машынку жоўтым фарбаваць!..
— Чаму?..
— Яна ж тады як старажытнае таксі выглядае. А хіба можа старая таксічка падабацца трактару?!.

Я мусіў зьмяніць адценьне машыны. 😉

Новы заказ

Атрымаў заказ ілюстраваць адну вясёлую кніжачку “пра вайну” — Ільля Турычын “Скрайні выпадак”. Савецкі агітпроп для дзяцей у стыле наіўных правільных казак пра піянераў. Але ж камусьці ў Менску закарцела перавыдаць гэты савецкі лубок 70тых. Напэўна нязьдзейсьненая слава Першага атрада не дае спакойна спаць… 😉 Аднак асабіста я паставіўся да гэтай замовы з гумарам і філасофскі — трэба ж і дрэнных фрыцаў навучыцца маляваць! 😉 Да таго ж сам тэкст гэтай казачкі немагчыма ўспрымаць усур’ёз, асабліва пасьля вось такіх напрыклад радкоў:

“…жила простая женщина Мария Ивановна. Была она сильною и статною. Глаза синие, как речная вода на заре; коса длинная, будто сплетена из спелой пшеницы; а руки такие работящие, что все вещи их слушаются. Замесит тесто — оно в квашне на глазах подымается. Склонится над грядкой — сорная трава сама прочь из земли вылезает. Сядет на трактор — трактор так и заурчит от удовольствия…”

альбо гэта:

“Через линию фронта нелегко пробираться. Всюду фашистские глаза да фашистские уши.”

Але вось такі варыянт стылю ілюстрацый заказчыку не спадабаўся — маўляў, занадта шмат дробных дэталяў. Анягож, пайду спрабаваць намаляваць гэта прасьцей… 😉